Яшчэ ў пачатковай школе у мяне з’явілася звычка ці нават уласная асаблівасць садзіцца на любы выпадковы аўтобус і катацца па незнаемым маршруце пакуль не паявіцца жаданне выйсці. Пакуль штосьці за вакном транспарту не прычэпіць мой зацікаўлены погляд. Такім чынам к чатырнаццці гадам я нядрэнна вывучыў горад, ну а да паўналецця ўжо ведаў усе яго вуліцы напамяць. Мне падабалася так занімаць свой вольны час, гэта дапамагала мне паразважаць, сабрацца з думкамі, спыніцца і паглядзець на навакольны хаатычны кругаварот рэчаў нашай паўсядзеннасці па-новаму. Нажаль, па прычыне банальнага недахопу вольнага часу такія падарожжа адбываліся ўсе радзей.
Нядаўна я звычайна сеў у шэсцьдзесят чацьверты аўтобус па напрамку “Макаёнка – Уручча 2” і вырашыў даехаць не да станцыі метро “Маскоўская”, а па старому звычаю пракаціцца да канца шляху машыны. Аўтобус выехаў на цяперашні праспект Незалежнасці, які, на мой погляд, дарма страціў сваю былую назву. Мне заўседы падабалася, што галоўная вуліца сталіцы носіць такое самабытнае, характэрнае для Беларусі імя, імя Францыска Скарыны. Пасля змянення назвы я часта задаваўся пытаннем: калі праспект Машэрава перанеслі у іншае месца, то няўжо прозвішча нашага вялікага земляка звычайна было знішчана з твару горада.
“Шэсцьдзесят чацьверты” легкім зігзагам апісаў Нацыянальную бібліятэку, пераехўшы МКАД, адкрыў маім вачам скромную, ціхую, нават пустынную і вельмі странную вуліцу са знаемай назвай – вуліца Францыска Скарыны. Дапытлівасць не пакінула ў спакоі і ногі самі пабеглі да выхаду. Калі раней праспект Скарыны нагадваў шумную магістраль, якая ўвенчана пафаснымі памятнікамі архітэктуры, бліскучымі салонамі, электрычным светам вітрын сталічных рэстаранаў і кафэ, то цяпер пад гэтым прозвішчам знаходзяцца вялізарны парк высокіх тэхналогій, які забудаваны у зеркальны “панцыр”, адна жылая двухпавярхоўка, маленечкае кафэ пасярод пустыра, два корпуса інстытута экспертызы з прылеглым да яго доследным полем. Справа, дзесьці ў кілометры – лесапаласа, скрозь якую прабіваецца свет і шум рухомага поезду. Згадзіцеся, даволі дзіўны і, ў той жа час, абсалютна звычайны набор. Але не гэта прыкавала мой позірк. Пустынную, амаль бязлюдную вуліцу знакамітага друкара пачынала недабудаваная, трохі разбітая часам шасціпавярховая пабудова.
Шасціпавярховая пабудоваБледнае неба рэвалюцыйна пратыкалі слупы голага каркаса, а свежы вецер шчыкатаў суетлівыя ліпкі на паросшым імі даху незвычайнага дому. Будынак апынуўся самым жывым з усяго, што знаходзілася ў гэтым квартале. Ўваход у памяшканне пачынаўся з длінных шырокіх прыступкаў, што вядуць не да дзвярэй, а звычайна запрашаюць у вялізарны рот пабудовы. Звонку цагляна-бетонавая канструкцыя, на самой справе, здзіўляла сваім абліччам, але, тое, што хавалася ўнутры яшчэ больш расчыніла яго непаўторнасць. Сцены і калідоры будынка месцамі былі спісаныя, але не матнай лексікай, а дзіўнымі, дзе-нідзе нават правакацыйнымі на ўсмешку або трывогу, фразамі: “Музыка – уніз”, “Я палюбоўніца прэзідэнта”, “Фэст “Рэха”25.07.2008” і г. д. На ўваходзе ў адзін з пакояў красаваўася сціплы надпіс "Кабінет Хэмінгуэя”.
...
Максім Карбановіч









