Як беларусы выкручваліся з фінансавага крызісу ў XVII ст.?
Павал Касьцюкевіч, Яраслаў Сьцешык, Наша Ніва
Ці была інфляцыя ў ВКЛ? Ці існавалі сярэднявечныя абменьнікі? На гэтыя пытаньні адказвае Аляксандар Крываручка, адзін з аўтараў кнігі "Калекцыйная спадчына Вялікага Княства".
"НН": Ці былі ў ВКЛ абменьнікі?
АК: У Эўропе сярэдніх вякоў ня было такога, што, калі падарожнік едзе ў іншую краіну, дык яму трэба запасьціся валютай. Усе эўрапейскія манэты, і ў тым ліку вэкээлаўскія, былі срэбраныя са стандартнай вагай, і таму нашым паўгрошам можна было разьлічвацца, скажам, у Італіі. Хаця ў вялікіх гарадах Вялікага Княства льга было без праблемаў памяняць грошы іншай краіны. Гэтая справа была аддадзеная на водкуп габрэям, і яны мянялі грошы, беручы сабе 4-5 працэнтаў.
Мала таго, нашыя манэты былі папулярныя ў Эўропе. Гэта адбывалася па некалькіх прычынах: эстэтычна манэты ВКЛ былі прыгожыя, а па-другое — мелі высокую пробу срэбра. Пра папулярнасьць нашых грошай сьведчыць, што ў той жа Эўропе іх падрабляліся вельмі актыўна. А чатырохграшовік Жыгімонта Аўгуста нават меў у Нямеччыне сваю мянушку, якую зь нямецкай можна перакласьці, як "барадач".
"НН": Ці была ў ВКЛ інфляцыя?







